Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Зэльва. Аб чым выратавальнікі нагадалі бацькам
Амаль усе бацькі упэўнены, што робяць усё магчымае дзеля бяспекі свайго дзіцяці. Але ці заўсёды мы заўважаем прытоеныя пагрозы там, дзе бываем кожны дзень? Каб разабраць рэальныя жыццёвыя сітуацыі і прадухіліць бяду, на бацькоўскі сход у Дзярэчынкую сярэднюю школу імя Г.П.Кірылава прыйшоў намеснік начальніка Зэльвенскага раённага аддзела МНС Аляксандр Панасік.
У пачатку сустрэчы прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праінфармаваў прысутных аб сітуацыі з пажарамі ў раёне. Ен адзначыў, што, каб у далейшым зменшыць колькасць надзвычайных здарэнняў супрацоўнікамі МНС вядзецца работа па абследаванні домаўладанняў грамадзян і прафілактыцы пажараў. Аляксандр Панасік нагадаў, што падрыхтоўка да надыходзячага ацяпляльнага сезона павінна быць сур'ёзнай, адным з неад’емных атрыбутаў з’яўляецца наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жылых памяшканнях.

Нагадалі таксама і пра навядзенне парадку без рызыку для дома. Сухая трава і спальванне смецця на прысядзібнай тэрыторыі – адна з найбольш распаўсюджаных прычын рэзкага ўсплёску пажараў у восеньскі перыяд.
– Разводзіць агонь можна толькі ў зацішнае надвор'е, удалечыні ад пабудоў і з вядром вады або вогнетушыцелем пад рукой. Даручаць кантроль за вогнішчам дзецям або пакідаць вуголле без нагляду строга забаронена.

Выратавальнікі расказалі ўдзельнікам мерапрыемства, аб важнасці навучання падрастаючага пакалення правілам бяспечных паводзін і нагадалі аб цане бацькоўскай бестурботнасці.
– Размаўляйце са сваімі дзецьмі, тлумачце ім, чым небяспечныя гульні агнём, будаўнічыя пляцоўкі, кар'еры і вадаёмы і самае галоўнае – не пакідайце малых адных! Нагадайце ім алгарытм дзеянняў у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый, – акцэнтавалі работнікі раённага аддзела МНС.
Напрыканцы сустрэчы бацькі змаглі задаць хвалюючыя пытанні, атрымаць карысныя памяткі і яшчэ раз упэўніцца: бяспека дзяцей пачынаецца з адказнасці дарослых.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси