image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Ваўкавыск. Бяспека ў дэталях

354

У рамках Адзінага дня інфармавання работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела МНС удзельнічаюць у правядзенні сустрэч з працоўнымі калектывамі – гэта важная частка работы па фарміраванні культуры бяспекі ў грамадстве. Выратавальнікі даносяць да людзей жыццёва важныя веды, дапамагаюць разабрацца ў пытаннях прадухілення надзвычайных сітуацый і вучаць, як абараніць сябе і сваіх блізкіх.

Сёння прадстаўнікі службы выратавання правялі сустрэчы ў некалькіх арганізацыях раёна: у цэнтральнай раённай бальніцы, Ваўкавыскім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства, лясгасе і сельгастэхніцы. Для працоўных калектываў падобныя мерапрыемствы вельмі карысныя: у адным месцы і за кароткі час можна атрымаць комплексную інфармацыю аб розных аспектах жыцця – ад грамадска важных падзей да правілаў пажарнай бяспекі.  

Размову пачалі з актуальнай статыстыкі: выратавальнікі расказалі аб пажарах, якія адбыліся ў Ваўкавыскім раёне і ў вобласці ў цэлым. Разбор рэальных выпадкаў дапамог наглядна паказаць, да якіх наступстваў можа прывесці грэбаванне правіламі бяспекі. Далей размова перайшла да практычных парад: спецыялісты патлумачылі, як мінімізаваць рызыкі і не дапусціць узнікнення надзвычайнай сітуацыі.  

Асаблівую ўвагу надалі падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, правілам навядзення парадку на прысядзібных участках і мерам бяспекі ў лесе. Супрацоўнікі МНС падрабязна расказалі, як дзейнічаць, каб не заблудзіцца ў лясным масіве, і на што звярнуць увагу пры арганізацыі работ на сваім участку.

– Калі будзеце наводзіць парадак на сваім участку, не забывайце пра бяспеку! Сухую траву і расліннае смецце лепш за ўсё спальваць у спецыяльнай незгаральнай ёмістасці. Калі такой магчымасці няма – уладкуйце бяспечнае месца: абавязкова абкапайце яго, увесь час знаходзіцеся побач падчас спальвання і трымаеце пад рукой першасныя сродкі пажаратушэння, – падкрэслілі прадстаўнікі МНС.

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть