Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Дзейнічаць хутка і зладжана: у бальніцы ў Гродна прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні

283

Бальніцы адносяцца да аб'ектаў павышанай рызыкі і знаходзяцца на асаблівым кантролі ў выратавальнікаў. Спецыфіка медыцынскіх устаноў – гэта сотні маламабільных пацыентаў, цяжкахворыя ў рэанімацыях, дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне і наяўнасць небяспечных рэчываў. У выпадку рэальнага пажару ці надзвычайнай сітуацыі любая замінка можа каштаваць чалавечых жыццяў. Менавіта таму рэгулярныя сумесныя вучэнні МНС і медыцынскага персаналу – гэта не фармальнасць, а неабходнасць, якая прыносіць велізарную практычную карысць.

У Гродна спецыяльныя вучэнні разгарнуліся на тэрыторыі клінічнай бальніцы № 4: выратавальнікі і медыцынскі персанал адпрацавалі дзеянні пры надзвычайным здарэнні, каб у выпадку рэальнай пагрозы не разгубіцца, а дзейнічаць хутка і зладжана. 

Па сцэнарыі вучэнняў, у падвале адміністрацыйнага будынка з-за кароткага замыкання свяцільніка загарэўся гардэроб. Дым распаўсюдзіўся па калідорах, суседніх памяшканнях і верхніх паверхах. 

Адміністрацыя і пажарная дружына аб’екта паведамілі аб «здарэнні» на лінію «101», арганізавалі эвакуацыю пацыентаў і персанала, а таксама паспрабавалі самастойна справіцца з умоўным узгараннем. Але густы дым ускладніў сітуацыю. 

Падчас разведкі ў «небяспечнай» зоне работнікі МНС знайшлі ўмоўных пацярпелых і з дапамогай спецыяльных масак вывелі іх на чыстае паветра. Дзякуючы зладжаным дзеянням усіх удзельнікаў вучэнняў умоўны пажар удалося ліквідаваць. 

Адпрацоўка практычных навыкаў прайшла пад кантролем начальніка гарадскога аддзела МНС Вадзіма Зайцава. Кіраўнік адзначыў, што такія трэніроўкі дапамагаюць давесці дзеянні да аўтаматызму і выявіць моманты, якім трэба ўдзяліць дадатковую ўвагу. 

– Чым лепш кожны ведае, што рабіць пры пажары, тым больш шанцаў ліквідаваць надзвычайнае здарэнне ў самыя кароткія срокі і мінімізаваць негатыўныя наступствы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть