image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Дзятлава. Актуальныя пытанні бяспекі абмеркавалі на сельскім сходзе

233

У аграгарадку Дварэц прайшоў сельскі сход па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі.

Старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч давёў актуальную інфармацыю аб сельскім савеце, яго структурах і тым, як выконваюцца арганізацыямі і жыхарамі сельсавета правілы бяспекі.
Начальнік Дзятлаўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык нагадаў прысутным, што восень – час праверыць перад ацяпляльным сезонам сістэму пячнога ацяплення, наведаць пажылых бацькоў, каб яшчэ раз упэўніцца, што ў іх дома ўсё падрыхтавана да надыходзячага сезона халадоў. 

– З пачатку года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана больш за 560 пажараў, у якіх загінулі 48 чалавек. У нашым раёне колькасць вогненных здарэнняў дасягнула 30, ёсць чатыры загінулыя. Ва ўсіх выпадках прычынай пажараў з гібеллю стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Другой распаўсюджанай прычынай вогненных здарэнняў з’яўляецца парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых агрэгатаў. Самым эфектыўным спосабам абараніць сябе і сваё жыллё ад надзвычайных сітуацый застаецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, – паведаміў выратавальнік.  

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі адзначыў, што колькасць учыненых злачынстваў у раёне ў верасні амаль дасягнула паказчыка 12 месяцаў мінулага года. Самымі распаўсюджанымі застаюцца кіберзлачынствы, ахвярамі якіх дзятлаўчане становяцца, нягледзячы на пастаянныя папярэджанні. 

З улікам памяншэння светлавога дня і пераменлівага надвор’я на першы план выходзіць бяспека дарожнага руху: уважлівасць і асцярожнасць вадзіцеляў, паводзіны матацыклістаў, а для пешаходаў – абавязак пазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі ў цёмны час сутак. 

Напярэдадні Дня пажылых людзей дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык расказала, як шмат клопату ўдзяляецца адзінокім грамадзянам ва ўзросце і хто дапамагае.     
Тэмы адказнасці за непаўналетніх у сваім выступленні закранула спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Сіўко. Яна расказала, што з 21 верасня па 21 кастрычніка на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць акцыя «Сям’я для кожнага дзіцяці», у час якой грамадзянам дапамагаюць стаць прыёмнымі бацькамі або апекунамі дзяцей, якія былі пазбаўлены сямейнага цяпла.  

Аб правілах карыстання газавым абсталяваннем у побыце, як падрыхтаваць да зімы і праверыць сістэмы вентыляцыі, расказаў дырэктар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар. Таксама ён нагадаў алгарытм паводзінаў у выпадку выяўлення паху газу ў памяшканні або на вуліцы.

Вадзім Бялятка падвёў вынік выступленняў: 

– Спецыялісты розных сфер давялі інфармацыю аб бяспецы, якая ніколі не бывае лішняй. Аб гэтым сведчыць колькасць пажараў, злачынстваў і здарэнняў у бытавой сферы. Часта корань праблемы – у недастатковай інфармаванасці, даверлівасці, спагадлівасці, якая ўласціва нашаму менталітэту і якую зламыснікі выкарыстоўваюць для сваіх мэтаў. Заклікаю вас быць уважлівымі, заўсёды аналізаваць інфармацыю, з якой бы крыніцы вы яе не атрымалі, не рабіць паспешных вывадаў і дзеянняў, не заставацца абыякавымі да чужой бяды. 

Пасля сустрэчы аграгарадкоўцы змаглі задаць гасцям асабістыя пытанні. 

Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть