image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Практычныя парады па бяспецы

277

Каб павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва ў пытаннях пажарнай бяспекі, работнікі МНС праводзяць не толькі традыцыйныя візіты па месцы жыхарства, але і арганізуюць выязныя рэйды ў самыя аддаленыя куткі рэгіёна. Гэта дазваляе ахапіць максімальную колькасць жыхароў і данесці важныя правілы да кожнага.

У Шчучынскім раёне прайшоў незвычайны прафілактычны рэйд, арганізаваны работнікамі МНС сумесна з раённай бібліятэкай імя Цёткі. Выратавальнікі наведалі населеныя пункты з важнай місіяй – нагадаць жыхарам аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі. Незвычайная сустрэча адбылася каля перасовачнай бібліятэкі, дзе вяскоўцы выбіралі кнігі, а інспектары раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзілі тлумачальныя гутаркі.

люди.jpg

Выратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на важнасці падрыхтоўкі печаў да ацяпляльнага сезона і расказалі, да якіх сумных наступстваў можа прывесці грэбаванне правіламі бяспекі.

– З пачаткам ацяпляльнага сезона і надыходам халадоў павялічваецца колькасць пажараў у жыллёвым фондзе, – адзначылі работнікі Шчучынскага раённага аддзела МНС і парэкамендавалі жыхарам уважліва агледзець печы і коміны на наяўнасць пашкоджанняў і пры неабходнасці зрабіць рамонт. Таксама важна ачысціць дымавыя каналы ад сажы – гэта дапаможа прадухіліць задымленне і знізіць рызыку ўзнікнення пажару.

Люди 2.jpg

Акрамя таго, работнікі выратавальнага ведамства звярнулі ўвагу на неабходнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у дамах. Растлумачылі прынцып працы гэтага прыбора і далі рэкамендацыі па іх правільнаму мантажу і абслугоўванню.

АПИ.jpg

Такі нестандартны падыход да прафілактычнай работы аказаўся вельмі дзейсным. Мясцовыя жыхары з цікавасцю выслухалі парады выратавальнікаў і актыўна задавалі пытанні.

Работнікі Гродзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з жыхарамі аддаленых населеных пунктаў Капцёўскага сельсавета падчас прыпынкаў аўталаўкі і правялі з вяскоўцамі прафілактычныя гутаркі аб пажарнай бяспецы. 

Люди.jpg

Удзялілі ўвагу правілам эксплуатацыі пячнога ацяплення. Жыхарам нагадалі, што нельга пакідаць печ, якая топіцца, без нагляду, выкарыстоўваць для распальвання лёгкаўзгаральныя вадкасці і размяшчаць побач гаручыя прадметы.  

АПИ.jpg

З асаблівым акцэнтам гучала тэма строгай забароны выпальвання сухой расліннасці. Работнікі райаддзела далі рэкамендацыі, як навесці парадак без здарэнняў, і заклікалі грамадзян адказна ставіцца да выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі.    

– За выпальванне сухой расліннасці парушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць і штраф ад 10 да 30 базавых велічынь. Калі ўрон будзе нанесены ў буйным памеры, то вінаватым пагражае крымінальная адказнасць.     

Люди 2.jpg

Напрыканцы сустрэч вяскоўцам уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю, каб важныя правілы заўсёды былі пад рукой.

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть