image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карэліцкі раён. Каб зімовыя канікулы прайшлі з карысцю

1471

Работнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не толькі наведваюць установы адукацыі з навучалымі мерапрыемствамі, але і запрашаюць школьнікаў да сябе ў госці, каб больш падрабязна і наглядна паказаць побыт ратавальнікаў і распавесці, як трэба сябе паводзіць у розных небяспечных сітуацыях.

 У разгар зімовых канікул, каб правесці час з карысцю навучэнцы Баранавіцкай сярэдняй школы прыехалі ў госці ў ПАВЧ-1. Спачатку хлопцы, каб асвоіцца, сабраліся на імправізаваны занятак, дзе выратавальнікі ім нагадалі, як паводзіць сябе ў выпадку пажару або іншай НС, пакрокава разабралі кожнае дзеянне. Для замацавання інфармацыі ўсё прагледзелі відэафільм «Тонкі лёд» і пазнавальныя мультфільмы з цыклу «Чароўная кніга". Каб ацаніць узровень падрыхтоўкі рабят па АБЖ, работнікі МНС правялі віктарыну, з пытаннямі якой школьнікі справіліся паспяхова, а ад тэорыі перайшлі да практыкі. Для рабят правялі экскурсію па памяшканням часці, далі прымерыць баявую вопратку, нагадалі парадак выкліку службы выратавання ў выпадку ўзнікнення пажару. Намеснік начальніка Карэліцкага райаддзела па НС Анатоль Анатольевіч Шоўк разам з роставай лялькай «Вясёлы вогнетушыцель» падарыў дзецям кніжкі, налепкі, закладкі.
  Час сустрэчы праляцеў незаўважна. На развітанне школьнікі паабяцалі, што ніколі не будуць парушаць правілы бяспекі, і строга «сачыць» за тым, каб бацькі таксама іх выконвалі, а таксама, што вельмі хутка зноў прыйдуць у госці да выратавальнікаў.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть