- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі
3 студзеня ў 20-55 ў Ваўкавыскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб задымленні на другім паверсе васьмікватэрнага жылога дома ў вёсцы Раднікі. Мясцовыя жыхары ўбачылі дым з вокнаў і забілі трывогу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні пажару 69-гадовы гаспадар і яго два прыяцеля распівалі спіртныя напоі, палілі. Праз некаторы час госці прылеглі адпачыць, а гаспадар застаўся ў кухні. Неўзабаве адзін з мужчын, адчуўшы пах гару, прачнуўся. Абудзіць таварыша не ўдалося, і ён пайшоў дадому.
Сусед з першага паверха, Зігмунд Юшко, дыхаючы праз мокрую тканіну, зайшоў у палаючую кватэру, у пакоі знайшоў і выратаваў другога госця. Тым часам іншы сусед, Яўген Клышко, стаў шукаць прычыну задымлення. У кухні ён перакрыў газ і ўбачыў на падлозе гаспадара без прыкмет жыцця. На мужчыне гарэла вопратка. Жыхары ліквідавалі ўзгаранне - залілі полымя вадой.
Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём.