- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Гродна. Пры пажары ў жылым доме пацярпеў 13-гадовы хлопчык
23 студзеня ў 18-20 відавочца паведаміў пра пажар у падвале пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Шчорса ў Гродне.
Падвальнае памяшканне кожнага пад'езда падзелена на 15 ячэяк. У адной з іх адбылося ўзгаранне. На ліквідацыю пажару байцам МНС спатрэбілася каля дваццаці хвілін. Эвакуацыі жыхароў не спатрэбілася. Агнём пашкоджана маемасць, якая там захоўвалася. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Асноўная разглядаемая версія - кароткае замыканне электраправодкі.
У 19-30 з абласной дзіцячай клінічнай бальніцы паступіла паведамленне аб шпіталізацыі 13-гадовага хлопчыка, які пражывае ў гэтым доме. З яго слоў, да прыбыцця падраздзяленняў МНС ён убачыў дым, адкрыў дзверы ў падвал, але з-за моцнага задымлення увайсці не змог. Праз некаторы час адчуў сябе дрэнна і звярнуўся да работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі. У дадзены момант ён знаходзіцца ў шпіталі, у стане сярэдняй цяжкасці.