- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Ашмянскі раён. Адкрыты дыялог з людзьмі пажылога ўзросту
У рамках Адзінага дня бяспекі работнікі Ашмянскага раённага аддзела па НС правялі адкрыты дыялог з пажылымі людзьмі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Праблемныя пытанні, звязаныя з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі, агучыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вадзім Галгоўскі. Акцэнт гутаркі быў зроблены на стане пячнога ацяплення і электраабсталявання ў домаўладаннях у час падрыхтоўкі да халадоў. Удзельнікам былі дадзены канкрэтныя рэкамендацыі і прыведзены прыклады наступстваў чалавечай бестурботнасці. Прадстаўнік МНС адказаў на пытанні, якія цікавяць грамадзян і раздаў брашуры «Правілы паводзін у розных надзвычайных сітуацыях».