image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродзенскія выратавальнікі ліквідавалі пажар у кватэры

473

  24 кастрычніка ў 19 гадзін 34 хвіліны ў службу «101» паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры пяціпавярховага дома па завулку Даватара ў Гродне. Усхваляваныя жыхары паведамілі аб з'едлівым паху гару ў пад'ездзе.

 На працягу некалькіх хвілін падраздзяленні МНС прыбылі па паказаным адрасе - гарэла двухпакаёвая кватэра на трэцім паверсе. Выратавальнікі правялі разведку, каб высветліць, ці ёсць у памяшканнях людзі, і прыступілі да ліквідацыі ўзгарання. Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася.
  Агнём пашкоджана мэбля, тэхніка, закураны сцены і столь у кватэры і на лесвічнай клетцы. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Верагодней за ўсё, да пажару прывяла свечка, якую 81-гадовая гаспадыня пакінула запаленай у калідоры, калі пайшла ў краму.
***
  Нагадваем, калі вы вырашылі запаліць свечкі, усталяваць іх варта ў трывалыя і ўстойлівыя металічныя, шкляныя або керамічныя падсвечнікі. Адлегласць ад свечак да штор і пасцельнай бялізны павінна быць не менш за 1,2 метра. Свечкі павінны быць недаступныя для дзяцей і хатніх жывёл. Перад тым, як выйсці з пакоя або легчы спаць, абавязкова патушыце полымя.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть