image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Акцыя «За бяспеку разам!»

499

  На Навагрудчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!», а з ёй і візіты супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях да грамадзян. Галоўная мэта наведвання домаўладанняў – аказанне дапамогі тым, хто з-за шаноўнага ўзросту або фізічнага стану мае патрэбу ў дапамозе ў забеспячэнні бяспечных умоў пражывання.

 На гэтым тыдні першы намеснік начальніка Навагрудскага РАНС Дзмітрый Максімовіч разам з упраўляючым справамі, сакратаром наглядальнай камісіі Пятрэвіцкага сельвыканкама Наталляй Мантуш правялі сумесны рэйд у вёсках Налібакі і Макрэц. Мы таксама далучыліся да рэйдавага мерапрыемства. Менавіта ў в. Налібакі сёлета падчас пажару, які здарыўся 16 жніўня, загінуў мужчына. Ён пражываў у доме адзін. Прычына ўзнікнення пажару – курэнне ў стане алкагольнага ап’янення.
  – Высвятленне ўзроўню пажарнай бяспекі і ўмоў пражывання ў домаўладаннях грамадзян – галоўная мэта ўсіх рэйдавых мерапрыемстваў, якія накіраваны на папярэджанне ўзнікнення пажараў, надзвычайных сітуацый і гібелі ад іх людзей, – адзначыў падчас рэйду Дзмітрый Максімовіч. – «Мой дом – мая крэпасць» – гучыць вядомая народная прымаўка. Аднак не ўсе грамадзяне клапоцяцца пра бяспеку і дапускаюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што часцяком прыводзіць да непапраўных наступстваў. Пра гэта ў чарговы раз нагадвае трагедыя ў Налібаках. Па статыстыцы, 80% пажараў адбываюцца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, гэта значыць па віне самога чалавека. Мы, выратавальнікі, згодныя з урачамі, якія лічаць, што лепшае лячэнне – гэта прафілактыка, таму актыўна займаемся прафілактычнай работай з насельніцтвам. Грамадзяне, якія неаднаразова ігнаруюць патрабаванні пажарнай бяспекі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
  Спраўнасць пячнога ацяплення і праводкі, належны стан газавай пліты, наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і паліва на зіму – гэтымі пытаннямі цікавіліся прадстаўнік РАНС і сельвыканкама падчас наведвання домаўладанняў. Пад пільнай увагай знаходзяцца сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць спіртнымі напіткамі, а таксама адзінокія пажылыя грамадзяне і інваліды.
Зайшоўшы ў домаўладанне Вячаслава В., жыхара в. Налібакі з парога даносіцца пах цыгарэт, дровы, папепра ляжаць побач з печчу, якая знаходзіцца ў аварыйным стане. Больш за тое, на табурэце недакуркі, пачкі ад цыгарэт. І пры гэтым мужчына сустракае правяраючых з цыгарэтай у руцэ, абураецца, а на заўвагі адказвае:           «Маё жыццё, што хачу, тое і раблю, хачу куру ў ложку...»
  – Мужчына абсалютна не разумее, што падвяргае небяспецы не толькі сваё жыццё, але і жыццё людзей, якія пражываюць па суседстве, – расказвае Наталля Мантуш. – Неаднаразова яму рабілі заўвагі і прадпісанні – прывесці ў парадак печы, не курыць і не злоўжываць спіртнымі напіткамі. Аднак ніякіх змен няма.
Падобная сітуацыя назіралася ў адным з дамоў у в. Макрэц. Грамадзянін Іван К., інвалід 3 групы, пражывае ў доме адзін. У зімовы перыяд ён знаходзіцца ў адным з аддзяленняў кругласутачнага знаходжанння для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Навагрудскага раёна. Зараз якраз афармляюцца дакументы. Як расказала Н.І. Мантуш, на зімовы перыяд большасць адзінока пражываючых людзей едуць на зімовы перыяд да дзяцей.
  Завіталі з аглядам і да грамадзян, якія пражываюць адны.
  – Уважліва сочым за тым, каб не парушаць правілы пажарнай бяспекі. На столі замацаваны АПА. Яшчэ летам былі ачышчаны дымаходы ад сажы, даўно замянілі і старую электраправодку, – адзначаюць пенсіянеры – жыхары в. Налібакі Міхаіл Аляксандравіч Смаляг, Галіна Іосіфаўна Шаптун. – Заменена даўно электраправодка, наведзены парадак на дахах. Печкамі карыстаемся ўсё жыццё і ведаем, што патрэбна паліць задоўга да сну і не перапальваць, лепш прапаліць некалькі разоў на дзень.
  У ходзе рэйду першы намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Максімовіч даў важныя парады і рэкамендацыі па захаванню мер бяспекі, нагадваў аб правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраправодкі і электрапрыбораў, аб неабходнасці ўтрымання ў спраўным стане ўстаноўленых аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а тым, у каго яны адсутнічалі, рэкамендаваў набыць і ўсталяваць. Напрыканцы размовы кожнаму грамадзяніну былі ўручаны памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.
     Па матэрыялах газеты «Новае жыцце»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть