image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Часопіс «Юны выратавальнік» у гасцях у зэльвенскіх школьнікаў

694

  У госці да хлопцаў з сярэдніх школ №2 і №3 гарадскога пасёлка Зэльва з гульнявой праграмай і вялікай колькасцю падарункаў прыехала рэдактар часопіса «Юный спасатель» Святлана Ламавая.

 Захапіць хлапчукоў і ддяўчынак гульнёй удалося літаральна за некалькі хвілін. На працягу гадзіны не сціхалі галасы дзяцей, яны з азартам ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, а беспамылковыя адказы даказалі, што зэльвенскія школьнікі добра валодаюць інфармацыяй па бяспецы. Усім удзельнікам конкурсаў дарылі памятныя падарункі-сувеніры з лагатыпам часопіса, буклеты, паштоўкі, налепкі, а таксама салодкія падарункі. Кожны атрымаў задавальненне ад такога ўрока-гульні.
  Святлана Ламавая расказала школьнікам аб тым, што яны могуць паўплываць на тое, каб часопіс стаў яшчэ цікавей, а для гэтага трэба зваротная сувязь з чытачамі. Рэдакцыя часопіса актыўна супрацоўнічае з дзецьмі з усёй краіны. Напрыканцы рэдактар нагадала аб традыцыйных навагодніх конкурсах, якія арганізоўвае часопіс і заклікала ўсіх паўдзельнічаць, а хлапчукі і дзяўчынкі папрасілі прыязджаць часцей.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть