- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Мастоўскі раён. Пытанні бяспекі абмеркавалі на сельскім сходзе
У аграгарадку Масты Правыя Мастоўскага сельсавета адбыўся сход па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, прафілактыцы злачынстваў, п'янства і гвалту ў сям'і.
Мерапрыемства пачалося з выступлення навучэнцаў ДУА «Правамастоўская сярэдняя школа» з канцэртнай праграмай. Канструктыўную размову пачаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Валеваты. Ён адзначыў, што адзін з важных складнікаў, у пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў - своечасовы ўзаемаабмен інфармацыяй паміж суб'ектамі прафілактыкі, а таксама неабыякавасць грамадзян да сваіх сваякоў, суседзяў.
Начальнік Мастоўскага раённага аддзела па НС давёў актуальную інфармацыю аб пажарах і НС у рэспубліцы і вобласці, прывёў сумна вядомы прыклад пажару, які адбыўся ў пачатку года на Мастоўшчыне, нагадаў правілы эксплуатацыі печаў і катлоў, бытавых электранагравальных прыбораў, заклікаў своечасова аказваць дапамогу састарэлым сваякам у пытаннях прывядзення жылля ў пажарабяспечны стан і не пакідаць дзяцей без нагляду дарослых. Прысутным былі ўручаны лістоўкі і буклеты на супрацьпажарную тэматыку.
Да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства работнікі Мастоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зладзілі выставу пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, абсталявання і рыштунку, расказалі і паказалі, як працуе аварыйна-выратавальны інструмент. Школьнікам выдалася магчымасць пад наглядам выратавальнікаў самастойна патушыць імправізаваны пажар.