- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Гродзенскі раён. Пра бяспеку з жыхарамі Абухава
Сход грамадзян па пытаннях папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей правялі ў аграгарадку Абухава Гродзенскага раёна.
Традыцыйна, да пачатку мерапрыемства з дарослымі, у зале сабраліся падлеткі, якія прынялі ўдзел у гутарцы з работнікам МНС, адказалі на пытанні віктарыны па АБЖ, паглядзелі мультфільмы серыяла «Чароўная кніга», пазнаёміліся з размешчанай на ўзбраенні ратавальнікаў тэхнікай і абсталяваннем.
На сустрэчу з дарослай аўдыторыяй прыйшлі прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі раёна. Начальнік Гродзенскага раённага аддзела па НС Аляксандр Сафіулін, які расказаў прысутным пра становішча з пажарамі і гібеллю людзей на іх у вобласці і раёне. Ён звярнуў увагу грамадзян на найбольш часта сустракаемыя пры абследаванні домаўладанняў грамадзян парушэнні і расказаў, як іх можна выправіць, нагадаў аб асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, як у побыце, так і на працоўным месцы. Аляксандр Анатольевіч таксама заклікаў жыхароў раёна не заставацца ў баку і прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі МНС «Бяспека у кожны дом!».
З актуальнай інфармацыяй перад вяскоўцамі выступілі: прадстаўнікі энерганагляду, райгаза, ДАІ, участковы інспектар РАУС. У завяршэнне мерапрыемства, работнікі мясцовага філіяла цэнтра культуры прадэманстравалі ўдзельнікам сходу творчыя нумары.