- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Шчучынскі раён. Выдатнікі «Школы бяспекі»
Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Шчучынскага раёна прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды знаўцаў па асновах бяспекі і жыццядзейнасці «Школа бяспекі – 2020».
Навучэнцы 1-11 класаў сабраліся на базе ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Шчучына», каб пазмагацца за права стаць лепшым сярод сваіх аднагодкаў і годна прадставіць раён на абласным этапе конкурсу.
У першым этапе школьнікам прапаноўвалася адказаць на тэставыя пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці, правілах аказання першай даўрачэбнай дапамогі, гісторыі пажарнай справы, дзейнасці клубаў юных выратавальнікаў-пажарных і Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. У рамках гэтага этапу «Я раскажу Вам пра...» рабяты ў працягу адной хвіліны павінны былі раскрыць пэўную тэму. Журы ацэньвала дзяцей па некалькім крытэрыям: раскрыццё вызначанай тэмы, змястоўнасць выступу, аратарскае майстэрства, уменне трымацца на сцэне, творчы падыход да выканання. Па выніках двух этапаў лідары ў кожнай узроставай катэгорыі былі вызначаны па найбольшай колькасці набраных балаў. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі ад раённага аддзела па НС і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яны прадставяць раён на абласным этапе конкурсу.