- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Адзіны дзень бяспекі ў Мастоўскім раёне. У вялікай Рагазніцы прайшоў сельскі сход
Дарослым чуць такое з дзіцячых вуснаў было, напэўна, няёмка і трохі нават сорамна. Але ж, пагадзіцеся, дзеці маюць рацыю - пара аб'яўляць калі не вайну, то бой - пажарам, курэнню ў ложку, ўжыванню алкаголю, парушэнням правілаў бяспекі, якія прыводзяць да бяды.
Ужо двойчы, з розніцай у два месяцы, ад пажару і гібелі жыхара вёскі Міжава ратавалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік і суседзі. Трэцяга разу, як гаворыцца, можа і не быць, - прывёў факты старшыня Пяскоўскага сельскага Савета Валянцін Кавалевіч. - Яшчэ падобны выпадак адбыўся ў вёсцы Ліхінічы. У першы раз агонь у доме яе жыхара пашкодзіў дах, у другі - цудам выратавацца дапамог сусед. Але гэта мужчыну не спыняе, ён па-ранейшаму п'е і паліць у доме.
І такіх патэнцыйных пацярпелых і ахвяр вогненнай стыхіі, якія злоўжываюць алкаголем, кураць у хаце і не прыслухоўваюцца да слоў перасцярог, на тэрыторыі сельсавета не адзін дзясятак.
У нас наладжана добрае ўзаемадзеянне з участковым інспектарам – удакладняе Валянцін Альбіновіч. - Сумесна мы штотыдзень праводзім рэйды і спрабуем паўплываць на сітуацыю, адуміць, паставіць такіх грамадзян на шлях праўдзівы. На апярэджанне і папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый працуюць і назіральныя камісіі.
Паводле інфармацыі першага намесніка начальніка Мастоўскага раённага аддзела па НС Аляксея Чурыка, у бягучым годзе на тэрыторыі раёна адбылося 7 пажараў, прычынай 5 з іх стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення. Гэтая ж прычына прывяла да гібелі 2 жыхароў раёна.
Ўсталявалася даволі цёплае надвор'е, якое нам дазваляе ўжо прыводзіць у парадак двары і прыдамавых тэрыторыі. Хочацца нагадаць, што спальваць смецце вы можаце, але толькі выконваючы пэўныя правілы: у зацішнае надвор'е, не менш, чым за 4 метры ад пабудоў, пры сабе мець рыдлёўку і ваду –нагадаў Аляксей Уладзіміравіч. А аб небяспецы выпальвання сухой расліннасці на корані вяскоўцам даступна і вобразна «расказаў» прадэманстраваны відэафільм.
Абапіраючыся на факты няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў рэспубліцы, прычынай якіх сталі грубыя парушэнні Правілаў карыстання газавым абсталяваннем, вёў прафілактычную гутарку і начальнік Мастоўскага раёна газазабеспячэння Ігар Хлыстоў. - Санвузлы і ванныя не павінны размяшчацца ў топачнай, самавольны мантаж і падлучэнне газавых пліт можа стаць прычынай трагедыі, праверку дымавых вентыляцыйных каналаў трэба праводзіць штогод, як і прафілактыку газавыкарыстоўваючага абсталявання, - прывёў некаторыя асноўныя правілы карыстання газам у побыце Ігар Анатольевіч.
Усё, што гучала ў гэты дзень у сельскім клубе аграгарадка Вялікая Рагозніца, было накіравана на павышэнне ўзроўню бяспечных паводзін сельскага насельніцтва. На гэта былі нацэлены і паказальныя выступленні супрацоўнікаў РАНС для навучэнцаў Рогозницкого НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Паводле інфармацыі газеты " Зара над Нёманам»