image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Адзіны дзень бяспекі ў Лідскім раёне. Ад тэорыі да практыкі

957

  Работнікі Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» прынялі ўдзел у правядзенні вучэбнай эвакуацыі ў корпусе афтальмалагічнага аддзялення установы аховы здароўя «Лідская цэнтральная раённая бальніца».

 Па тактычнай задуме ўмоўны пажар адбыўся ў адной з палат на другім паверсе. Персанал і наведвальнікі да прыбыцця падраздзялення МНС эвакуіраваліся па запасных выхадах. Выратавальнікі атрымалі інфармацыю аб тым, што ў будынку нікога няма, а ачаг узгарання знаходзіцца ў сёмай палаце. Пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны ў мінімальна кароткі час.
  У завяршэнні вучэнняў намеснік начальніка Лідскага раённага аддзела па НС Андрэй Марцэвіч правёў гутарку з персаналам медустановы аб правілах бяспекі ў побыце і на працоўным месцы. Падрабязна спыніўся на магчымых наступствах выпальвання сухой расліннасці і рэзанансных пажарах, якія адбыліся ў раёне і вобласці. Прадстаўнік МНС адзначыў, што сумесныя вучэнні дазваляюць удасканальваць узаемадзеянне работнікаў арганізацый і экстранных службаў па абароне людзей і маёмасці ад знішчэння агнём.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть