- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Бераставіцкі раён. Бяспечныя канікулы
У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню!» работнікі Бераставіцкага раённага аддзела МНС наведалі спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец», які размясціўся на базе ДУА «Сярэдняя школа аг. Пагранічны».
Разам з рабятамі паўтарылі правілы пры адпачынку ля вадаёма, пры наведванні лесу, як паводзіць сябе падчас навальніцы, а таксама, як дзейнічаць падчас пажару. Хлапчукі і дзяўчынкі пазнаёміліся з тэхнікай і абсталяваннем выратавальнікаў, прынялі актыўны ўдзел у гульнявой праграме і тэматычных конкурсах. Хлопцы спаборнічалі ў надзяванні баявога адзення выратавальнікаў-пажарных, пры дапамозе сапраўднага вогнетушыцеля тушылі ўмоўны пажар, вучыліся ўсталёўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Работнікі МНС расказалі аб прафесіі выратавальніка, азнаёмілі з аварыйна-выратавальным абсталяваннем, прадэманстравалі працу лафетнага ствала, а ў завяршэнне сустрэчы пажадалі бяспечнага правядзення часу ў апошні месяц летніх канікул.