image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Зэльвенскі раён. Жыхары вёскі Славацічы абмеркавалі пытанні бяспекі

646

  22 верасня жыхары вёскі Славацічы Дабраселецкага сельсавета сабраліся на сельскі сход, каб абмеркаваць пытанні бяспекі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі раёна.

 Першы намеснік начальніка Зэльвенскага раённага аддзела МНС Аляксей Якімовіч азнаёміў са статыстыкай пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна і вобласці, прывёў прыклады вогненных здарэнняў, якія адбыліся на тэрыторыі Добраселецкага сельсавета. Таксама прадстаўнік МНС нагадаў вяскоўцам аб правілах пажарнай бяспекі дома і на працоўным месцы, расказаў якія меры неабходна выконваць, каб зберагчы сябе, сваіх блізкіх і свой дом ад узнікнення пажару. Асаблівую ўвагу прысутных Аляксей Міхайлавіч звярнуў на мэтазгоднасць устаноўкі ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і ўтрымання іх у спраўным стане, нагадаў аб неабходнасці прывядзення пячнога ацяплення ў пажарабяспечны стан, прадэманстраваў карыснасць мабільнага дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач».
 Па сваіх напрамках дзейнасці выступілі прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі. Прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавілі. Усім удзельнікам сходу была раздадзена навучальная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть