- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Ашмянскі раён. Правілы бяспекі нагадалі ўдзельнікам кірмашу
У выхадныя дні ў Ашмянах прайшоў сельскагаспадарчы кірмаш. У рамках акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі райаддзела МНС.
Гасцей кірмашу сустракаў вясёлы бабёр-герой мультсерыяла «Чароўная кніга МНС». Ён запрашаў мясцовых жыхароў прыняць удзел у конкурсах, якія праводзілі выратавальнікі. Сярод наведвальнікаў было шмат сем'яў з дзецьмі, якія з задавальненнем паказалі свой узровень ведаў па АБЖ. Хлапчукі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны, адпрацоўвалі алгарытм выкліку службы выратавання. Любы жадаючы мог пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля. Удзельнікі атрымалі ад выратавальнікаў тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю: размалёўкі, закладкі, буклеты, якія нагадаюць правілы бяспекі.