- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Свіслач. Ад спіртнога да пажару - адзін крок!
У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Свіслацкага раённага аддзела МНС надалі ўвагу асаблівай катэгорыі - асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Гэтыя людзі часцяком, павялічваюць верагоднасць узнікнення правапарушэнняў, пажараў і злачынстваў.
Тэматычнае мерапрыемства з абмеркаваннем пытання папярэджання надзвычайных здарэнняў з удзелам названай катэгорыі грамадзян прайшло на базе грамадскага пункта аховы правапарадку Навадворскага сельскага выканаўчага камітэта. Удзел у абмеркаванні прынялі члены назіральнай камісіі без запрашэння дадзеных асоб. Было прынята рашэнне падрыхтаваць «Анкету бяспекі» з рэкамендацыямі па павышэнню ўзроўню бяспекі свайго жылля. У гэты дзень праз паштовае аддзяленне кожнаму адрасату па месцы жыхарства накіраваны лісты з паметкай «Не прапальвай сваё жыццё!», а ўнутры канверта ўклалі тэкст анкеты і карцінку «Не загасі жыццё!». Выратавальнікі ўпэўнены, што такія напамінкі будуць своечасовымі і карыснымі.