- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Зэльвенскі раён. А як у вас з пажарнай бяспекай?
Як паказвае статыстыка службы 101, асноўным месцам, дзе адбываюцца пажары, з'яўляецца жылы сектар. Часцяком з-за бестурботнасці і няўважлівасці грамадзяне становяцца, як вінаватымі, так і ахвярамі вогненных здарэнняў.
Каб нагадаць жыхарам Зэльвеншчыны пра важнасць захавання правілаў бяспекі, а таксама для прадухілення пажараў і гібелі людзей ад іх выратавальнікі сумесна з актывістамі БРСМ правялі пажарна-прафілактычную работу ў жылым сектары. Асаблівую ўвагу надалі домаўладанням грамадзян, якія ў сілу свайго ўзросту і стану здароўя не заўсёды могуць утрымліваць жыллёў пажарабяспечным стане. Пры наведваннях работнікі МНС звярталі ўвагу на стан пячнога і электраабсталявання, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а жыхарам уручалі тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю.