- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудак. Выратавальнікі прынялі ўдзел у масленічных гуляннях
З даўніх часоў у беларусаў існавала традыцыя весела праводзіць зіму і сустракаць вясну. Вось і ў гэтым годзе ў Навагрудку прайшло свята Масленіца па ўсіх законах жанру. Удзел у мерапрыемстве прынялі і работнікі раённага аддзела МНС.
На плошчы разам адсвяткаваць Масленіцу і парадавацца надыходзячаму наступу вясны сабраліся людзі рознага ўзросту. Каб парадаваць наваградчан і гасцей горада, былі падрыхтаваныя разнастайныя святочныя забавы, спартыўныя конкурсы, са сцэны гучалі музыка і песні, працавалі гандлёвыя пункты. Выратавальнікі арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку, на якой кожны жадаючы мог прыняць удзел у тэматычных конкурсах, адказаць на пытанні віктарыны, прымяраць баявую вопратку выратавальнікаў, зрабіць памятнае фота і многае іншае. Прадстаўнікі службы 101 нагадалі жыхарам і гасцям райцэнтра аб важнасці захавання правілаў бяспекі, расказалі аб акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая праходзіць у рэспубліцы. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры, буклеты, а галоўнае папоўнілі багаж ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці.