- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Ліда. Працягваецца акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у краме «Дом гандлю» горада Ліды работнікі раённага аддзела МНС правялі з пакупнікамі прафілактычнае мерапрыемства.
Выратавальнікі звярталіся да кожнага, хто прыйшоў у гандлёвы цэнтр па пакупкі і праводзілі гутарку, нагадваючы пра важнасць захавання правілаў бяспекі ў побыце і на працоўным месцы, прыводзілі прыклады вогненных здарэнняў, якія адбыліся на тэрыторыі Лідскага раёна. Акрамя гэтага наведвальнікам крамы расказалі аб акцыі, якая праходзіць і нагадалі аб тым, як дзейнічаць пры атрыманні сігналу «Увага ўсім!”, а таксама алгарытм дзеяння пры НС. Усе ўдзельнікі мерапрыемства сыходзілі ў гэты дзень з крамы не толькі з пакупкамі, але і з карыснымі ведамі, якія дапамогуць прадухіліць надзвычайную сітуацыю.