- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Гродзенскі раён. Аб бяспекі работнікам аграпрамысловага комплексу
З кожным вясновым днём у арганізацыях аграпрамысловага комплексу павялічваецца колькасць відаў правядзення палявых работ. Як паказвае практыка, своечасовае і якаснае правядзенне масавых механізаваных работ залежыць ад рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія ўключаюць у сябе і мерапрыемствы па забеспячэнні пажарнай бяспекі.
Па статыстыцы службы 101, большасць вогненных надзвычайных здарэнняў, якія адбыліся ў арганізацыях АПК, з'яўляюцца следствам парушэнняў устаноўленых патрабаванняў пажарнай бяспекі, як з боку службовых асоб, так і саміх работнікаў. На мінулым тыдні на працягу трох дзён работнікі Гродзенскага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага райвыканкама, а таксама Дзяржаўтаінспекцыі ажыццявілі рэйдавыя мерапрыемствы ў сельгаспрадпрыемствах раёна, падчас якіх вывучалі ступень гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да нарыхтоўкі грубых кармоў, а таксама іх тэхнічны стан, у тым ліку на прадмет пажарнай бяспекі.
Работнікі МНС у ходзе наглядных мерапрыемстваў пільную ўвагу надавалі праверцы укамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама стану электрычнай часткі транспартных сродкаў. Выбарачна праверылі ў працаўнікоў сельскай гаспадаркі веды парадку дзеянняў у выпадку загарання тэхнікі, наяўнасці да іх навучання па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму. Некаторым гаспадаркам трэба будзе паспець ліквідаваць выяўленыя выратавальнікамі недахопы, каб своечасова прыступіць да работ на палях. У завяршэнні агляду тэхнікі прадстаўнікі МНС далі рэкамендацыі, як правільна арганізаваць працу, каб не дапусціць надзвычайных сітуацый у гаспадарцы. Кіраўнікі і спецыялісты атрымалі кансультацыйную дапамогу па пытаннях патрабавання заканадаўства ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.