- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Лідскі раён. Канікулы пад знакам «Бяспечна»
У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню!» лідскія выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі Лідскага РАУС наведалі летнія аздараўленчыя лагеры «Сонейка» і «Спадарожнік».
Арганізатары падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак насычаную праграму: паказ тэхнікі і абсталявання, баявога адзення, гутарка з дзецьмі аб бяспецы ў школе, на вуліцы, на дарозе; а таксама розныя конкурсы і віктарыны. Прадстаўнік МНС нагадаў рабятам аб правілах бяспечных паводзін на вадаёмах, нагадаў алгарытм дзеянняў пры розных НС. Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі распавёў аб асноўных момантах правілаў дарожнага руху, якімі хлопцы грэбуюць падчас пераходу дарогі па пешаходных пераходах. Таксама акцэнтавалася ўвага на выкананні правілаў бяспекі пры яздзе на роварах і мапедах.
На спартыўнай пляцоўцы лагера хлапчукі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў тэматычнай эстафеце, вывучалі аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне, прымяралі баявую вопратку і «працавалі са ствалом». Вадзяная заслона ад выратавальнікаў стала прыемным завяршэннем сустрэчы.