- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Ашмяны. Уборачная кампанія пад кантролем
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый у перыяд уборачнай кампаніі і захавання ўраджаю без страт работнікі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі СМІ ў чарговы раз правялі рэйд па месцах уборкі збожжавых культур у КСУП "Граўжышкі".
Выратавальнікі падчас рэйду звярнулі ўвагу на супрацьпажарны стан і ўкамплектаванасць тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, яе забяспечанасць іскрагасіцелямі, а таксама на наяўнасць у задзейнічаных на перыяд уборкі ўраджаю работнікаў талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Прадстаўнікі МНС таксама правялі гутаркі з работнікамі гаспадаркі, нагадаўшы ім асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі.