image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Астравецкі раён. У прыярытэце - бяспека грамадзян

655
 У рамках акцыі «За бяспеку разам!», накіраванай на зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх у жылым сектары, выратавальнікі працягваюць пажарна-прафілактычную працу.

 Прадстаўнікі МНС у складзе назіральных камісій наведалі населеныя пункты Гудагайскага, Рытанского сельскіх выканаўчых камітэтаў і прыватныя домаўладання грамадзян у г.Астравец.
 Работнікі райаддзела МНС правялі прафілактычныя гутаркі з гаспадарамі, нагадалі правілы бяспекі пры выкарыстанні ацяпляльных прыбораў і электраправодкі. Выратавальнікі папярэдзілі, што лепш рыхтаваць сані летам і перад пачаткам ацяпляльнага сезона пачысціць печы ад сажы, комін у межах гарышча абкласці цэглай, пабяліць і абтынкаваць. Прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі таксама папярэдзілі, што выпальванне сухой расліннасці забаронена, а пры спальванні смецця пры навядзенні парадку на прысядзібных участках неабходна акапаць месца для вогнішча, паставіць побач вядро з вадой, рыдлёўку або вогнетушыцель.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть