- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Да ліквідацыі надзвычайных сітуацый гатовы!
Сёлета яго ўдзельнікамі сталі 11 каманд сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна. Пасля рэгістрацыі і жараб’ёўкі каманды санітарных дружын у поўнай гатоўнасці сабраліся на старце.
Распачала спаборніцтвы праверка аснашчэння, укамплектаванасці медыцынскіх сумак санітарных дружын. Пасля каманды “Газы!” сандружынніцы павінны былі хутка надзець процівагазы, а затым уратаваць пацярпелых. У ядзерным ачагу ўлічвалася экіпіраванасць і надзейнасць тэарэтычных ведаў канкурсантак. На наступным этапе сандружынніцы прадэманстравалі веды і навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў шпітальным аддзяленні, атрымалі парады ад спецыялістаў. На заключным этапе, акрамя ведання інфекцыйных хваробаў, каманды павінны былі правільна зрабіць забор пробаў вады і глебы для даследавання.
І толькі на фінішы, пасля завяршэння ўсіх выпрабаванняў, можна было адпачыць і падбадзёрыцца гарачым чаем ад раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа.
У праграму спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў сёлета ўвайшлі пажарная эстафета, баявое разгортванне ад мотапомпы і аўтацыстэрны. Сярод пажарных падраздзяленняў сёлета ў эстафеце лепшымі былі ўдзельнікі пажарнай дружыны Дварэцкага льнозавода, у баявым разгортванні ад мотапомпы – Дзятлаўскага лясгаса. У баявым разгортванні ад аўтацыстэрны бралі ўдзел каманды дзвюх арганізацый, якія маюць пажарную тэхніку. Лепшай у гэтым відзе сёлета была каманда Дзятлаўскага лясгаса, на другім месцы – СГФ “АграМілк”. Па выніках усіх этапаў пераможцай стала пажарная дружына Дзятлаўскага лясгаса, віцэ-чэмпіён – каманда Дварэцкага льнозавода, бронзавы прызёр – зборная КСУП “Хвінявічы”. Пераможцы адзначаны граматамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства.
У спаборніцтвах санітарных дружын сёлета лепшай названа сандружына ААТ “Граніт-Агра”, якую рыхтавала да спаборніцтваў фельчар Таркачоўскага фельчарска-акушэрскага пункта Раіса Альшэўская. На другім месцы замацавалася каманда КСУП “Хвінявічы” (інструктар – фельчар Парэцкай амбулаторыі Тэрэза Плошчанка). Трэцімі сталі сандружынніцы КСУП “Войневічы”. Іх падрыхтоўкай да конкурсу займалася фельчар Войневіцкага ФАПа Іна Рукан.
Уладальнікі прызавых месцаў, акрамя дыпломаў, атрымалі грашовыя прэміі, а таксама падарункі ад раённага таварыства Чырвонага Крыжа. Прызам за зладжаную камандную работу была адзначана санітарная дружына КСУП “Жукоўшчына”. Лепшыя санітарная і пажарная дружыны раёна прадставяць Дзятлаўшчыну на абласных спаборніцтвах.
Па матэрыялам газеты «Перамога»