image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Зэльва. «Кірмаш бяспекі»

431

 Зэльвенскія выратавальнікі сумесна з работнікамі раённага Дома культуры ў рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» правялі «Кірмаш бяспекі» для жыхароў і гасцей райцэнтра.

 Работнікі райаддзела МНС арганізавалі віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці, дзе дзеці і дарослыя праверылі свае веды. Прадстаўнікі службы «101» нагадалі, як не дапусціць "пячных" пажараў, заклікалі быць асцярожнымі пры выкарыстанні адкрытага агню, не пакінулі без увагі і надзейнага памочніка - аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Мясцовыя жыхары і госці «кірмаша» прыгадалі правілы выкліку службы выратавання, даведаліся аб карысным кантэнце мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач» і замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні тэсціравання.

 Юныя госці свята змаглі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, экіпіраваўшыся ў баявое адзенне і пасядзеўшы за рулём пажарнага аўтамабіля. Жаданне прымерыць «баёўку» пажарнага-выратавальніка было не толькі ў дзяцей, дарослыя з задавальненнем навыперадкі апраналіся ў спецвопратку байцоў МНС. Работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 г.п.Зэльвы арганізавалі «водную феерыю», якая падарыла глыток прахалоды і свежасці ў спякотны дзень.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть