- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Шчучын. "У цэнтры ўвагі - дзеці!"
У Шчучыне стартавала рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці!". У аб'ектыве ўвагі ратавальнікаў - бацькі і дзеці.
Работнікі раённага аддзела МНС арганізавалі прафілактычнае мерапрыемства ў магазіне "Proзапас", дзе дарослым нагадалі меры бяспекі ў побыце і падзяліліся сакрэтамі, як навучыць маладое пакаленне жыццёва важным правілам.
Дзецям жа расказалі, як выбраць бяспечны шлях у школу, нагадалі, як паводзіць сябе дома і на вуліцы, каб не дапусціць узнікнення небяспечных сітуацый. Пагаварылі і аб тым, што рабіць, калі пазбегнуць узгарання не ўдалося. Юныя жыхары райцэнтра паспяхова здалі "Экзамен па бяспецы" і замацавалі атрыманыя веды. За актыўны ўдзел кожны атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.