- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
"112 добрых спраў" на Мастоўшчыне
У Мастоўскім раёне завяршыўся першы этап рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку!". Выратавальнікі раёна сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і валанцёрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з Правамастоўскай сярэдняй школы наведалі адзінокіх пенсіянераў, якія пражываюць у прыватным жылым сектары горада Масты.
Хлопцы разам з работнікам райаддзела МНС дапамаглі пенсіянеркам навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях, высадзілі кусты маліны, прыбралі апалае лісце і падрыхтавалі градкі да зімы. З шырокім фронтам працы моладзевы працоўны дэсант зладзіўся на "выдатна".
Падчас сустрэч выратавальнікі нагадвалі гаспадыням аб важнасці захавання правілаў пры карыстанні пячным ацяпленнем і электрапрыборамі, тлумачылі меры бяспекі пры спальванні смецця. Работнікі райаддзела МНС парэкамендавалі размясціць напамін з нумарамі тэлефонаў службаў экстранага рэагавання на бачным месцы каля стацыянарнага тэлефона.
Пенсіянеркі заўсёды рады сустрэчы з моладдзю. Бабулі падзякавалі юных выратавальнікаў за душэўныя размовы і праведзеную работу.