- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Асацыяльны лад жыцця – прамы шлях да пажару
Пачаўся асенне-зімовы перыяд. Жыхары сельскіх населенных пунктаў раёна актыўна выкарыстоўваюць ацяпляльныя прыборы, якія не заўсёды бываюць бяспечныя ў эксплуатацыі. Работнікі МНС праводзяць рэйды ў жылым сектары, падчас якіх абследуюць ацяпляльнае абсталяванне. Печ у вёсцы застаецца асноўнай крыніцай цяпла. Каб яна была бяспечнай, выратавальнікі глядзяць, ці ёсць зазоры і шчыліны, ацэньваюць стан коміна і засланкі. У першую чаргу абследуецца пячное абсталяванне ў дамах сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у дамах шматдзетных сем’яў, адзінокіх людзей.
Падчас рэйдавага мерапрыемства мы сумесна з намеснікам Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэем Першукевічам і інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бажэнай Паляковай накіраваліся ў населеныя пункты Пятрэвіцкага і Ладзеніцкага сельсаветаў. Мэта простая – ацаніць пажарную бяспеку ў жылых дамах, растлумачыць, прывесці аргументы, навучыць. А па выніку – не дапусціць узнікнення надзвычайных сітуацый.
– Як паказвае шматгадовая практыка, з надыходам ацяпляльнага перыяду ўзрастае колькасць пажараў у жылым сектары, – адзначае Андрэй Іванавіч. – Таму цяпер вельмі важна правесці папераджальнатлумачальную работу ў сем’ях сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян. Тым, у каго адсутнічаюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, мы рэкамендуем іх устанавіць. Трэба сказаць, што такая тлумачальная работа дазволіла стабілізаваць абстаноўку з пажарамі і гібеллю лю дзей ад іх. Большасць пажараў адбываюцца менавіта ў жылых дамах, а гэта значыць, што пільнасць лішняй быць не можа. Пажар у жылым доме – гэта вялікая бяда. Парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення прывядзе ў лепшым выпадку да штрафу, які можа скласці да 15 базавых велічынь. А ў горшым выпадку пажарам будзе нанесена значна большая шкода для маёмасці ці нават здароўю. Забаронена пакідаць непатушаныя свечкі, цыгарэты, курыць у ложку, карыстацца няспраўнымі аўтаномнымі апавяшчальнікамі. Парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры курэнні цягне накладанне штрафу да 5 базавых велічынь.
– Прычынай пажару, які здарыўся сёлета 9 мая ў в. Альхоўка і ў якім загінула жанчына, – стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (расколіна ў коміне ацяпляльнай печы), – прыводзіць прыклады пажараў А.І. Першукевіч. – Вядома, што 8 мая гаспадыня домаўладання, жанчына 1967 г.н., сумесна са сваёй маці – пенсіянеркай прыехалі на дачу для адпачынку. У момант узнікнення пажару знаходзіліся ў доме. Гаспадыня прачнулася ад трэску шыферу, пачала крычаць маці, каб тая выходзіла на вуліцу. Зразумеўшы, што агонь патушыць яна не зможа, выбегла на вуліцу і накіравалася да суседзяў, каб выклікаць падраздзяленні МНС. На жаль, маці самастойна выйсці з домаўладання не змагла. Часта здараюцца пажары па віне аматараў пакурыць у доме. Так, 11 лютага ў 01.36 жыхарка горада паведаміла ў службу 101 аб пажары ў кватэры суседзяў у пяціпавярховым доме па вул. Юбілейнай. Яна выказала здагадку, што ўнутры могуць быць сыны гаспадыні, паколькі сама жанчына пражывае па іншым адрасе. Тады былі выратаваны двое мужчын 1979 і 1980 г.н., якія атрымалі апёкі дыхальных шляхоў і цела. Да ўзгарання прывяло неасцярожнае курэнне ў ложку.
Работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе назіральных камісій абследуюць жылыя дамы, праводзяць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, расказваюць і тлумачаць грамадзянам, у якім стане павінны знаходзіцца ацяпляльныя прыборы і электраправодка. Безумоўна, свядомасць і адказнае стаўленне да пытанняў пажарнай бяспекі ў побыце маюць для домаўладальніка вызначальную ролю. Аднак, як мы ўпэўніліся падчас рэйду, не ўсе гаспадары адказна адносяцца да выканання правіл пажарнай бяспекі.
Першым быў дом, дзе пражывае жыхар в. Асмолава Іван Запольскі, які злоўжывае спіртнымі напіткамі. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Першукевіч адразу правярае наяўнасць аўтаномны пажарны апавяшчальнік і яго спраўнасць. Аказалася, што ў прыборы адсутнічае батарэйка. Гаспадару дома рэкамендавана выправіць сітуацыю. У цэнтры ўвагі таксама печка, наяў насць перадтопачнага ліста і г.д. Мужчыне нагаданы азы пажарнай бяспекі, у тым ліку тое, што карыстацца няспраўнай печчу катэгарычна забаронена, як і прымяняць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. А вось праверыць комін было складана – у гаспадара не аказалася лесвіцы. І прыйшлося выратавальніку ўспомніць навыкі, якія выпрацоўваюць пажарныя падчас трэніровак. Не ўдалося Івану Паўлавічу скрыць ад выратавальніка расколіны ў коміне, пры наяўнасці якіх катэгарычна забаронена карыстацца печкай. На першы раз выпісаны пратакол і штраф у адну базавую велічыню. Час на выпраўленне парушэнняў – тыдзень. Выратавальнікі зноў завітаюць праверыць стан коміна. Таксама рэкамендавана не дазваляць гасцям курыць у доме, бо, па словах гаспадара, акуркі на падлозе пакінулі госці, сам ён не ку рыць. Інспектар Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Бажэна Палякова для замацавання ведаў уручыла буклет па правілах пажарнай бяспекі.
У доме яшчэ аднаго жыхара в. Асмолава Ігара Пікты супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правяраюць стан топкі і дымавыя каналы. І тут выратавальнікаў чакаў сюрпрыз. Калі адкрылі дзверцы – попел так і пасыпаўся на падлогу. Чарговы раз выратавальнікі папярэдзілі гаспадара і нагадалі, што трэба своечасова праводзіць ачыстку ад попелу. Курэнне ў жыллі – яшчэ адно важнае пытанне, якое абмяркоўвалі прадстаўнікі МНС з вяскоўцам, бо ў доме на стале стаяла поўная недакуркаў пластыкавая талерка.
– Часцей за ўсё пры пажарах гінуць курцы ў стане алкагольнага ап'янення. Трагічная формула «выпіў – закурыў – заснуў», сапраўды ў дадатковай праверцы не мае патрэбы, – нагадала інспектар. – У стане алкагольнага ап’янення людзі рызы куюць заснуць з непатушаным недакуркам, што можа прывесці да ўзнікнення пажараў. Курыць ці не – свядомы выбар кожнага дарослага чалавека. Вядома, здаровы лад жыцця па-за канкурэнцыяй, аднак, калі вы курыце, рабіце гэта з захаваннем правілаў бяспекі.
Выратавальнікі заклікаюць: не курыце ў жыллі, асабліва там, дзе спіце. Не курыце ў стомленым стане, пасля выпітага алкаголю. Не кідайце непатушаныя запалкі і недакуркі ў смеццевае вядро: патушыце іх і пераканайцеся, што недакурак ці запалка не толькі не гараць, але і не тлеюць. Недакуркі трэба складваць у бляшаны слоік, напоўнены вадой. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. Ніколі не забывайце і часцей нагадвайце аб гэтым сваякам і сябрам, якія кураць: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё.
Па ўсіх адрасах, дзе пабывалі ў час прафілактычнага рэйду (в. Асмолава, Малая Ізва, аг. Пятрэвічы, в. Мількавічы), супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадвалі правілы бяспечнай эксплуатацыі печаў і электраабсталявання. У марозныя дні гаспадары дамоў часам ігнаруюць правілы пажарнай бяспекі. А нежаданне іх выконваць павышае небяспеку, як і адсутнасць у пакоі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Роля гэтага прыбора ў выратаванні жыццяў пацверджана статыстыкай. Сёлета за дзесяць месяцаў лічба па вобласці склала больш за 15 чалавек. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік адчувальны нават да нязначнага задымлення ў памяшканні, што спрыяе хуткаму выяўленню ўзгарання на ранняй стадыі. Пры з’яўленні дыму ўстройства падае гукавы сігнал, здольны разбудзіць чалавека, які моцна спіць. Такім чынам устройства дае магчымасць прыняць меры па абароне жыцця і маёмасці. Кошт апавяшчальніка складае крыху больш за 12 руб лёў, і гэта дробязь у параўнанні з тымі наступствамі, да якіх прыводзяць пажары.
У многіх дамах вяскоўцаў, якія наведалі падчас рэйду, чыста, акуратна, усе нормы пажарнай бяспекі выкананы. Безумоўна, гэта радуе выратавальнікаў. Захаванне правілаў пажарнай бяспекі гаворыць аб тым, што людзі клапоцяцца пра сябе і сваіх блізкіх.
Стварыць «бяспечны дом» можна. І зрабіць гэта ў сілах кожнага. Трэба толькі прыслухацца да рэкамендацый спецыялістаў, усвядоміць адказнасць перад сваімі блізкімі і прыкласці некаторыя намаганні.
Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»