image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ліда. Навучым бяспецы разам!

593

 «Навучым бяспецы разам!» тэматычнае інтэрактыўнае мерапрыемства для дарослых і юных жыхароў Ліды прайшло ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Лідскія выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі ПУ "Лідагаз" і ДАІ Лідскага раённага аддзела ўнутраных спраў арганізавалі навучальны занятак, каб у нязмушанай форме нагадаць гасцям і жыхарам райцэнтра аб важнасці захавання мер бяспекі.

 На пляцоўцы райаддзела МНС начальнік сектара прапаганды Яўген Місура расказаў аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх на тэрыторыі раёна.

 - З пачатку бягучага года толькі ў Лідскім раёне адбылося 85 пажараў, - адзначыў прадстаўнік МНС. Прыводзячы канкрэтныя прыклады вогненных здарэнняў, выратавальнік растлумачыў прысутным, што нярэдка прыводзіць да пажараў. Асаблівую ўвагу ўдзяліў бяспецы пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама недапушчэнню курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама работнік МНС расказаў аб неабходнасці ўстаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прывялі прыклады выратавання людзей дзякуючы яго спрацоўцы.

 На пляцоўцы ДАІ інспектар Сяргей Кушэль расказаў усім удзельнікам аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху. Прывёў прыклады дарожна-транспартных здарэнняў.

 Работнікі газавай службы распавялі важныя і патрэбныя правілы пры карыстанні бытавым газам.

 Усе ўдзельнікі акцыі правялі час з карысьцю. Кожны атрымаў наглядныя буклеты і памятныя падарункі ад аператыўных службаў горада.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть