image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Супрацоўнікі райвыканкама тушылі “пажар”

943

 На базе Дзятлаўскага райвыканкама прайшоў інструкцыйны занятак з запрашэннем работнікаў МНС па выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі на рабочым месцы і дзеяннях у выпадку пажару.

 Увазе ўдзельнікаў занятку былі прадстаўлены навучальныя відэаролікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пра пажары па прычыне неасцярожнага курэння, пажарны апавяшчальнік, тушэнне пажару ў жылым памяшканні і рабочым кабінеце, а таксама пра эвакуацыю ў грамадскіх месцах.

 Намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык расказаў аб рабоце аглядавых камісій у раёне, нагадаў асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі дома і на рабоце, засяродзіў увагу на плане эвакуацыі ў адміністрацыйным будынку і дзеяннях кожнага ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

 Сяргей Іванавіч падрабязна растлумачыў, што рабіць пры эвакуацыі з будынка райвыканкама і як выкарыстоўваць парашковы вогнетушыцель, што дзяржслужачыя замацавалі ў час практычнай часткі.

 – Мэта такіх мерапрыемстваў – папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх як у жылым сектары, так і на рабочым месцы, – адзначыў Сяргей Кухарчык. – У час гэтай сустрэчы мы сумясцілі відэатлумачэнне, тэорыю, ілюстраваную рэальнымі здарэннямі на Дзятлаўшчыне, падмацаваўшы ўсё гэта практыкай, калі супрацоўнікі райвыканкама паспрабавалі самі патушыць ачаг узгарання. Думаю, такая форма работы атрымалася зразумелай і эфектыўнай.

Па матерыялам газеты «Перамога»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть