- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудак. Праца на папярэджанне
У Навагрудскім райвыканкаме прайшоў інструктыўны занятак з прадстаўнікамі МНС.
- З пачатку бягучага года ў нашым раёне адбылося 39 пажараў, у агні якіх загінулі 2 чалавекі, - пачаў намеснік начальніка райаддзела МНС Андрэй Першукевіч. - Ні для каго не сакрэт, што пажары звычайна ўзнікаюць з-за нядбайнасці людзей, - працягнуў выратавальнік, - Аднак кожны думае, што яго гэта не закране. Каб пазбегнуць вогненных надзвычайных здарэнняў неабходна ведаць, а галоўнае выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.
Прадстаўнік службы "101" звярнуў увагу прысутных на выкананне мер бяспекі як на працоўным месцы, так і ў побыце. Парэкамендаваў устанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які дапаможа своечасова выявіць пажар і не дапусціць трагічных наступстваў.
Не пакінулі без увагі і пытанне аб бяспечнай эксплуатацыі электрычных прыбораў.
- Неабходна памятаць, што кожны электрычны прыбор трэба эксплуатаваць у адпаведнасці з інструкцыяй. Не рэкамендуецца ўключаць у электрасетку адначасова некалькі электрапрыбораў вялікай магутнасці. Пры загаранні бытавой тэхнікі неабходна абясточыць кватэру ці выдраць электрапрыборы з разеткі, калі гэта бяспечна для вашага жыцця. Палаючы электрапрыбор можна накрыць сухой коўдрай або ручніком, каб спыніць доступ кіслароду да агменю пажару. Калі ў першую хвіліну справіцца з загараннем не ўдалося, і агонь выйшаў за межы корпуса электрапрыбора, тэрмінова пакіньце памяшканне і выклікайце выратавальнікаў па нумарах 101 або 112. - парэкамендаваў Андрэй Інвановіч.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі інструктыўнага занятку атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі, а тэматычныя буклеты і брашуры ад МНС стануць надзейным памочнікам на выпадак няштатнай сітуацыі.