- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Іўе. З будынка райвыканкама эвакуіравана 154 чалавекі
Іўеўскія выратавальнікі правялі занятак з работнікамі раённага выканаўчага камітэта па выкананні правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах і дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару.
Пачаліся заняткі з практычнай адпрацоўкі плана эвакуацыі. Трывожны сігнал апавясціў людзей, якія знаходзяцца ў будынку, аб узнікненні «пажару» і неабходнасці эвакуацыі. Арганізавана і не панікуючы работнікі выканкама пакінулі небяспечную зону і праз найбліжэйшыя эвакуацыйныя выхады выйшлі на вуліцу.
Працягнулася навучанне ў актавай зале. Начальнік райаддзела МНС Уладзіслаў Магільніцкі распавёў прысутным аб правілах бяспекі на працоўным месцы, прывёў статыстыку вогненных здарэнняў у вобласці і раёне, а таксама растлумачыў, як дзейнічаць у выпадку няштатнай сітуацыі і нагадаў правілы карыстання вогнетушыцелем.
- На тэрыторыі Іўеўскага раёна з пачатку года адбылося 30 пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. У першую чаргу, пры выяўленні прыкмет задымлення або паху гару, неадкладна выклікайце выратавальнікаў па нумару 101 або 112. Памятайце, чым раней вы паведаміце, тым больш шанцаў на выратаванне людзей і іх маёмасці, - падкрэсліў прадстаўнік МНС.
Пасля размовы прадстаўнікі МНС арганізавалі для работнікаў райвыканкама інтэрактыўную пляцоўку з магчымасцю папрактыкавацца прымяняць першасныя сродкі пажаратушэння.