- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Астравец. Новы год да нас імчыцца!
У рамках фінальнага этапа акцыі "Бяспечны Новы год!" астравецкія выратавальнікі сумесна з прадстаўніком Беларускага рэспубліканскага саюза арганізавалі "астраўкі бяспекі" ў гандлёвых цэнтрах "ZAMI" і "Белмаркет" у райцэнтры.
Прыцягнуць увагу пакупнікоў дапамагалі казачныя героі: Дзядуля Мароз-выратавальнік і Снягурка.
- Ні ў якім разе не запускайце піратэхніку ў месцах вялікай колькасці людзей, не дазваляйце выкарыстоўваць феерверкі і петарды дзецям! – павучаў пакупнікоў Дзядуля Мароз.
З дзятвой прадстаўнікі службы «101» гулялі ў пазнавальныя гульні і конкурсы. Самыя смелыя хлопцы і дзяўчаты расказвалі вершы, за якія атрымалі яркія кнігі з правіламі бяспекі і размалёўкі. Пакупнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у інтэрактыўнай праграме ад работнікаў МНС і паўтаралі правілы бяспекі.