- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Шчучын. Следства вялі юныя дэтэктывы
У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом" работнікі Шчучынскага райаддзела МНС правялі займальныя мерапрыемствы на тэму пажарнай бяспекі з вучнямі выпускных класаў з сярэдніх школ №2 і №3 райцэнтра.
Падчас інтэлектуальнай гульні прапагандыст нагадаў хлопцам і дзяўчатам нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання, правілы пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама абмеркавалі, што рабіць, калі пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі не ўдалося.
Каб моладзь не сумавала, выратавальнікі падрыхтавалі для іх шоу "Дэтэктыўнае агенцтва". Школьнікі расследую вогненныя здарэнні, замацавалі жыццёва важныя правілы.
Напрыканцы сустрэчы прадстаўнік службы «101» уручыў падарункі ад МНС, а хлопцы задалі пытанні аб тым, што патрэбна для таго, каб стаць выратавальнікам.