- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Воранава. Нагадалі аб бяспецы
У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!" воранаўскія выратавальнікі правялі тэматычную сустрэчу з навучэнцамі каледжа.
Інспектар прапаганды пагутарыў з моладдзю аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі. Адказваючы на пытанні, разгадваючы загадкі і вырашаючы сітуацыйныя задачы юнакі і дзяўчаты паўтарылі алгарытм дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях, нумары службаў экстранага рэагавання, адшукалі парушэнні пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.
У ходзе размовы выратавальнікі нагадалі аб важнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і прапанавалі на практыцы праверыць іх працаздольнасць. Для замацавання атрыманых ведаў прадэманстравалі прафілактычны фільм і ўручылі карысную наглядна выяўленчую прадукцыю.