- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Воранава. «Бяспека - у кожны дом!»
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Бяспека - у кожны дом!" на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Воранаўскага раёна адбылося тэматычнае мерапрыемства з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
Падчас інтэрактыўнай гутаркі наведвальнікі пазнаёміліся з асноўнымі "сакрэтамі бяспекі". Падчас жывога дыялогу выратавальнікі расказалі аб тым, для чаго патрэбны пажарны апавяшчальнік, паказалі, як яго ўстанавіць і праверыць спраўнасць прыбора. Нагадалі парадак выкарыстання вогнетушыцеля і нумара службы выратавання. Для замацавання атрыманых ведаў прадэманстраваны відэафільм "Бяспека ў кожны дом!" і ўручылі памяткі.