- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Дзятлава. Папярэджаны значыць узброены!
У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!» работнікі Дзятлаўскага райаддзела МНС арганізавалі навучальнае мерапрыемства для жыхароў інтэрнатаў ААТ "Сельгастэхніка" і РУП "ЖКГ".
У фае выратавальнікі разгарнулі інтэрактыўную пляцоўку, дзе можна было паўтарыць правілы бяспекі. Падчас гутаркі прадстаўнікі МНС расказалі, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару і якіх патрабаванняў бяспекі неабходна выконваць у інтэрнатах. Работнікі службы “101” нагадалі, што нельга перагружаць электрычную сетку, пакідаць без нагляду ежу, што рыхтуецца на пліце. Асаблівую ўвагу ўдзялілі бяспецы падрастаючага пакалення і заклікалі дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду.
Выатавальнікі прадэманстравалі жыхарам навучальныя відэафільмы і ўручылі дарослым памяткі па бяспецы, а для самых маленькіх дзятлаўчан падрыхтавалі карысныя падарункі і сувеніры.