image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Іўе. Бяспека ў прыярытэце

699

У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у Суботніцкім сельскім савеце прайшоў сход грамадзян. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор Іўеўскага раёна Аляксандр Шырокіх, начальнік Іўеўскага райаддзела МНС Уладзіслаў Магільніцкі, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Вадзім Шчурскі, старшыня сельскага савета Валянціна Філон.

Начальнік райаддзела МНС расказаў вяскоўцам аб абстаноўцы з пажарамі ў рэспубліцы, вобласці і раёне, нагадаў правілы бяспекі ў побыце і растлумачыў, што курэнне ў ложку прыводзіць да трагічных наступстваў.

З надыходам вясновага надвор'я асаблівую ўвагу ўдзялілі правілам навядзення парадку на прыдамавых участках.

– Сонца прыгравае і людзі пачынаюць наводзіць парадак на сваіх прысядзібных участках і спальваць сухую расліннасць. Памятайце, што рабіць гэта катэгарычна забаронена. Леташняе смецце можна спаліць у вогнішчы. Рабіць гэта варта ў зацішнае надвор'е. Месца, дзе будзеце разводзіць вогнішча – акапайце. Увесь час сочыце за агнём, трымайце пад рукой лапату, вогнетушыцель ці вядро з вадой. – парэкамендаваў Уладзіслаў Валер'евіч.

Напрыканцы размовы мясцовыя жыхары атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні, якія іх хвалююць.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть