image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Калі «рызыка» жыве па-суседску…

807

У апошні час, гартаючы зводку навін, усё часцей натыкаешся на паведамленні аб сумных наступствах, да якіх прыводзіць простая чалавечая бестурботнасць. Менавіта агонь патрабуе да сябе асаблівай увагі, нядбайнасць ў звароце з ім можа абярнуцца бядой. На сённяшні дзень на тэрыторыі Навагрудскага раёна адбылося 15 пажараў, загінулі два чалавекі. І ў аснове ўзнікнення большасці вогненных надзвычайных сітуацый па-ранейшаму ляжыць чалавечая бестурботнасць.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей 30 сакавіка работнікі раённага аддзела па над­звычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі органаў унутраных спраў правялі прафілактычны рэйд у жылым сектары Кашалеўскага сельскага савета.

На гэты раз у цэнтры ўвагі – грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Акрамя таго, быў праведзены агляд жылых памяшканняў адзінокіх і адзінокапражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Некаторыя з іх на асаблівым кантролі: не ўсе бацькі – выконваюць свае абавязкі ў адносінах да сваіх дзяцей.

Падчас рэйду выратавальнікі наведалі домаўладанні вяскоўцаў з мэтай выявіць магчымыя праблемныя моманты ў забеспячэнні пажарнай бяспекі жылля, нагадаць асноўныя меры па недапушчэнні ўзгаранняў, агучыць небяспечныя наступствы выпальвання сухой расліннасці і бескантрольнага развядзення вогнішчаў.

Інспектараам Навагрудскага РАНС Наталляй Фасцянковай былі старанна правераны спраўнасць пячнога абсталявання, праводка, наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Гэтыя меры неабходныя – у сельскіх населеных пунктах печка часта з'яўляецца галоўнай крыніцай цяпла. На жаль, нярэдка менавіта яна і з'яўляецца крыніцай узгарання жылых дамоў, асабліва пры эксплуатацыі печы, якая мае відавочныя дэфекты – расколіны, разрушэнні коміна, дзверцы не зачыняюцца і г.д.

Рэйд паказаў, што ў большасці выпадкаў домаўладанні грамадзян знаходзяцца ў пажарабяспечным стане, але, на жаль, не без выключэнняў.

У вёсцы Каменка на вуліцы Цэнтральнай адзін з дамоў адразу кінуўся ўдзельнікам рэйду ў вочы. Як аказалася, першае ўражанне не падманула. У доме адчуваўся ўстойлівы пах цыгарэт, а гэта значыць, што гаспадар аддае перавагу курэнню ў доме, у яго няма жадання выйсці на вуліцу і там курыць бяспечна. Парадак у жылых памяшканнях таксама пакідае жадаць лепшага, а аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які павінен вісець на столі, пыліцца на падаконніку ў жылым пакоі.

– Чаму ж ён дэманціраваны? – лагічнае пытанне задалі работнікі МНС.

– Дык ён пішчаць пачаў, вось і дастаў батарэйку, каб сціх, – адказаў мужчына.

– Тое, што ён папісквае – гэта знак, што батарэйка разрадзілася, і ўсё, што трэба, гэта яе замяніць, – патлумачыла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Навагрудскага райаддзела МНС Наталля Фасцянкова.

– Дык навошта ён мне наогул патрэбны? – з абурэннем спытаў гаспадар.

– Па-першае, вы курыце ў доме, а самая распаўсюджаная прычына пажараў, ад якіх загінулі людзі, – неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці, пры курэнні. Па-другое, давайце разам палічым, колькі электрапрыбораў ў вас застаецца ўключанымі ў сетку, калі вы кладзяцеся спаць. Як мінімум – тэлефон на зарадцы, тэлевізар, чайнік. З-за электрапрыбора таксама можа адбыцца надзвычайнае здарэнне. Небяспека начных пажараў заключаецца ў тым, што, калі чалавек спіць, ён не адчувае пахаў, уключаючы пах дыму, што можа абярнуцца сумнымі наступствамі. Пажарны апавяшчальнік рэагуе нават на невялікую канцэнтрацыю дыму і выдае гучны гук, што дапаможа выратаваць жыццё вам і вашым блізкім. Не паляніцеся і замяніце крону ў бліжэйшы час, – настойліва рэкамендавала інспектар.

– Добра, усё зразумеў, з заробку абавязкова памяняю і ўсталюю на столь, – паабяцаў мужчына.

Ідзём далей па вуліцы і захо­дзім у дом да адзінокага пенсіянера, які злоўжывае алкаголем. Па ўсім відаць, што гаспадар гасцей не чакаў, адразу схаваў бутэльку з гарачыльным напіткам і рэзка пачаў размаў­ляць з прадстаўнікамі РАНС і РАУС.

– Што правяраеце, чаго прыйшлі? Я што парушыў? – спытаў гаспадар.

Члены камісіі растлумачылі мужчыне прычыну візіту. А абследаванне домаўладання паказала, што з «захавальніцай хатняга ачага» печчу ўсё ў парадку, аднак светагукавая прылада з вывадам на фасад дома не працуе, бо абарваны провад. На пытанне, чаму АПА знаходзіцца ў такім стане, мужчына адказаў коратка: «Калі я куру ў пакоі, ён увесь час пішчыць».

На жаль, такіх абыякавых жыхароў у раёне дастаткова, таму прафілактычная работа будзе працягвацца і далей.

Выратавальнікі і міліцыянеры працуюць на папярэджанне, таму расказваюць жыхарам раёна пра важнасць любую небяспеку своечасова заўважыць і своечасова ліквідаваць. І ў гэтай рабоце важна разуменне самога чалавека і цесная работа ўсіх службаў. Іх задача – абследаваць ўмовы пражывання чалавека, і, калі маюцца праблемы з бяспечным пражываннем, паказаць пра гэта ўласніку і дамагчыся ліквідацыі.

В. ПІСАР, «Новае жыцце»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть