image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлава. І смех, і грэх

890

Загадка ад выратавальнікаў: калі чалавек заснуў з цыгарэтай, спаліў траву, яшчэ і сам атрымаў апёкі рук сярэдняй ступені цяжкасці, як кваліфікаваць яго ўчынак?

Гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, выпальванне сухой расліннасці на корані або няўдалая спроба самазабойства?

Аматара моцнага і не вельмі алкаголю з Наваельні, які літаральна ў сакавіку трапіў у такую неадназначную сітуацыю, нават штрафаваць шкада: чалавек пакараў сябе сам. А ўсё пачыналася па звычайнай схеме: купіў бутэлечку, якую “прыгаварыў”, сеўшы пры дарозе, закурыў, задрамаў, прачнуўся ў агні, бо ад акурка загарэлася сухая трава. Дзякуючы мясцоваму жыхару, які праязджаў міма, паспелі ўратаваць і небараку, і экалогію: зямляк паклікаў на дапамогу калектыў мясцовага камбіната хлебапрадуктаў і паведаміў у МНС. Выпадак паказальны, але не адзінкавы. На жаль, такія здарэнні паўтараюцца, а прычыны застаюцца тымі самымі: алкаголь – цыгарэта – асацыяльны лад жыцця. Вынікам можа стаць не проста прычыненне шкоды, а нават смерць.

– У Дзятлаўскім раёне за 2023 год адбылося 8 пажараў, у якіх загінулі 2 чалавекі. З 8 пажараў 6 адбылося ў жылым фондзе, – расказаў інспектар Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч.

Выратавальнікі зноў і зноў наведваюць жыхароў раёна, каб нагадаць ім аб правілах бяспекі. У чарговы рэйд разам з карэспандэнтам газеты “Перамога” яны адправіліся,  рухаючыся маршрутам аўталаўкі, па вёсках Хадзяўляны, Труханавічы, Вянскі, Пацаўшчына.

Прадстаўнікі МНС нагадалі вяскоўцам аб захаванні пажарнай бяспекі ў побыце, правілах паводзінаў на вадзе, пажарным апавяшчальніку, які павінен быць у кожным доме. Не абышлі ўвагай і выпальванне сухой расліннасці ў вясновую пару, калі пачынаецца перыяд уборкі прыдамавых і дачных тэрыторый ад смецця, назапашанага за зіму, і падрыхтоўка да Вялікадня.

– Сёлета халодная сырая вясна крыху стрымлівае рост пажараў, аднак у гэты ж час год таму толькі за адны суткі было 24 выезды на “траву”, – узгадвае інспектар.

– Якое пакаранне чакае тых, хто спальвае траву і смецце не па правілах?

– Калі гэта адбываецца на вашым прысядзібным участку, на першы раз папярэджанне, у іншым выпадку – штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Каб напамін аб выкананні правілаў бяспекі заўсёды быў пад рукой, жыхарам раёна ўручылі друкаваныя памяткі.

Па матэрыялам газеты «Перамога»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть