- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Карэлічы. На кантролі жылы сектар
З надыходам цёплага надвор'я многія накіроўваюцца за горад: нехта адпачываць, а нехта наводзіць парадак на прысядзібным участку. Каб з-за няведання правілаў бяспекі добраўпарадкаванне не прывяло да бяды, выратавальнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях накіраваліся ў рэйд, каб нагадаць мясцовым жыхарам патрабаванні мер бяспекі.
У гутарцы з вяскоўцамі работнікі МНС расказалі аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, растлумачылі, да чаго прыводзіць выпальванне сухой расліннасці і якая адказнасць прадугледжана за парушэнне забароны. Выратавальнікі нагадалі меры бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця, расказалі, як карыстацца прыстасаваннямі для прыгатавання ежы на адкрытым паветры
Не пакінулі без увагі і пытанні бяспекі ў жыллі: работнікі МНС парэкамендавалі ўстанавіць у дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Адзначылі, што гэта нескладаны прыбор апавясціць аб бядзе, якая насоўваецца, і дапаможа хутка зрэагаваць на ўзніклую надзвычайную сітуацыю.
Каб правілы бяспекі былі заўсёды пад рукой, работнікі МНС уручылі мясцовым жыхарам памяткі і буклеты з правіламі па бяспецы жыццядзейнасці.