- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Карэлічы. На варце бяспекі
Як паказвае практыка, у 8 з 10 выпадкаў прычынай вогненнай трагедыі становіцца ланцужок «выпіў-закурыў-заснуў» і, як вынік, згарэў. Каб папярэдзіць вогненныя трагедыі работнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з супрацоўнікамі міліцыі раённага аддзела ўнутраных спраў у рамках акцыі "За бяспеку разам!" правялі прафілактычныя рэйды па выкананні мер бяспекі ў жыллё. У фокусе ўвагі рэйдавай групы тыя, хто вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць спіртным.
Наведваючы домаўладання грамадзян, удзельнікі рэйда асаблівую ўвагу ўдзялілі стану пячнога ацяплення і электраправодкі, перасцераглі гаспадароў ад курэння ў ложку, асабліва пасля ўжывання спіртных напояў. Работнік МНС растлумачылі, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, і нагадалі нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання.