- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Іўе. З вяскоўцамі абмеркавалі правілы бяспекі
З жыхарамі Іўеўскага сельскага савета абмеркавалі пытанні папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх. Да прафілактычнай сустрэчы далучыліся прадстаўнікі суб'ектар прафілактыкі, зацікаўленыя ў забеспячэнні бяспекі насельніцтва.
У сваім выступленні начальнік Іўеўскага райаддзела МНС Уладзіслаў Магільніцкі азнаёміў прысутных з інфармацыяй аб пажарах за бягучы перыяд.
– З пачатку года на тэрыторыі Іўеўскага раёна адбылося 7 пажараў, гібелі людзей не зарэгістравана. Каб не дапусціць вогненных здарэнняў, выконвайце меры пажарнай бяспекі. Увесну людзі пачынаюць наводзіць парадак на прысядзібных участках, у тым ліку спальваючы смецце на вогнішчы. Як правіла, полымя ад вогнішча хутка перакідваецца на сухую траву, распаўсюджваецца на вялікі пляц і спыніць яго, сітавінай, вельмі складана. Каб не дапусціць падобных выпадкаў памятаеце, што спальванне смецця дапускаецца толькі ў зацішнае надвор'е. Месца, дзе плануеце спальваць сабранае смецце павінна знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад гаспадарчых і іншых пабудоў. Вогнішча абавязкова абкапайце, назапасьцеся вядром з вадой, лапатай і ні на секунду не пакідайце агонь без нагляду. Пасля заканчэння спальвання пакінутыя вуглі праліце вадой да поўнага спынення тлення. – распавёў прадстаўнік МНС.
Прыводзячы ў прыклад найбольш папулярныя спосабы крадзяжу маёмасці, прадстаўнік аддзела ўнутраных спраў перасцярог прысутных грамадзян ад учынення неабдуманых дзеянняў, а спецыяліст Іўеўскага ўчастка газазабеспячэння нагадаў правілы эксплуатацыі газавых балонаў і пліт. Напрыканцы сустрэчы вяскоўцы прагледзелі прафілактычны фільм і атрымалі кампетэнтныя адказы на хвалюючыя іх пытанні.