image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлава. Спаборніцтва санітарных дружын

530

На стадыёне “Колас” у Дзятлаве прайшоў штогадовы агляд-конкурс добраахвотных пажарных і санітарных дружын Дзятлаўшчыны.

Яго ўдзельнікамі сталі 10 каманд сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна. На працягу года каманды рыхтаваліся да іспытаў, удасканальвалі свае веды, адточвалі навыкі, выпраўлялі мінулагоднія недахопы, каб сёлета паказаць лепшы вынік.

Рэгламент і ўмовы конкурсу, парадак праходжання абноўленых этапаў спаборніцтваў удзельнікам патлумачыў першы намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Бялятка. Жараб’ёўка вызначыла парадак выступлення, і дружыны адправіліся на старт.

Санітарныя дружыны ў гэтым годзе працавалі “па класіцы”: на пачатку – праверка ўкамплектаванасці медыцынскіх сумак і аснашчэння, дзе павінна быць усё неабходнае для выратавання жыцця чалавека: ад шпільки і лыжкі да пераліку неабходных лекаў і процівагазаў. Пасля каманды “Газы!” сандружынніцы павінны былі хутка надзець процівагазы на сябровак па камандзе, якія па ўмовах задання маглі знаходзіцца ў прытомнасці або не.

У ядзерным ачагу ўлічвалася экіпіраванасць і надзейнасць тэарэтычных ведаў канкурсантак, аднак даводзілася часам прымяняць і практычныя навыкі. Таксама канкурсанткі атрымалі майстар-клас па накладванні павязкі Дэзо і ажыццяўленні рэанімацыі ад куратара пляцоўкі.

На наступным этапе сандружынніцы прадэманстравалі веды і навыкі аказання першай дапамогі ў шпітальным аддзяленні, атрымалі парады ад спецыялістаў. Як і заўжды, не абышлося без маніпуляцый з насілкамі, накладвання шыны, павязкі і прамывання страўніка.

На заключным этапе пад кантролем вопытных дактароў-інфекцыяністаў канкурсанткі не толькі прадэманстравалі веданне інфекцыйных захворванняў і лячэння іх, але і зрабілі забор пробаў вады, глебы для даследавання.

У спякотны дзень усіх удзельнікаў спаборніцтваў забяспечвала вадой  раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа.

З-за перамены месца дыслакацыі ў гэтым годзе спаборніцтвы пажарных фарміраванняў нязначна змянілі фармат. У іх увайшлі баявое разгортванне ад мотапомпы, пераадоленне стометровай паласы перашкодаў і пажарная эстафета. На гэтых этапах самадзейным пажарным спатрэбіліся хуткасць, спрыт, камандны дух і, вядома, веданне правілаў пажарнай бяспекі і алгарытму выратавання пацярпелых.

На цырымоніі ўзнагароджання Сярод пажарных падраздзяленняў сёлета ў эстафеце лепшымі былі ўдзельнікі пажарнай дружыны ААТ “Граніт-Агра”, яны ж сталі лепшымі на паласе перашкодаў. У баявым разгортванні ад мотапомпы найлепш паказалі сябе прадстаўнікі Дварэцкага льнозавода.

Па выніках усіх этапаў пераможцай стала пажарная дружына ААТ “Граніт-Агра”, віцэ-чэмпіён – каманда КСУП “Войневічы”, бронзавы прызёр – зборная Дварэцкага льнозавода. Пераможцы адзначаны Граматамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства. Раённыя ўзнагароды камандам уручыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. Ён пажадаў, каб веды і навыкі, замацаваныя ў час конкурсу, ім ніколі не даводзілася прымяняць на практыцы.

У спаборніцтвах санітарных дружын сёлета лепшай названа сандружына КСУП “Войневічы, на другім месцы замацавалася каманда ААТ “Граніт-Агра”, трэцімі сталі сандружынніцы КСУП “Хвінявічы”.

Каманда КСУП “Жукоўшчына” была адзначана суцяшальным прызам за камандную работу. Пераможцы сярод санітарных і пажарных дружын Дзятлаўшчыны прадставяць наш раён на абласных спаборніцтвах.

Па матэрыялам газеты «Перамога»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть