image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выявіць парушэнні – папярэдзіць бяду

696

Праверка бяспечных жыллёвых умоў людзей сталага ўзросту заўсёды ў полі зроку работнікаў Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, назіральных камісій. Пасля выязнога пасяджэння грамадскага пункта аховы правапарадку з рэйдавай групай у рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» адправіліся па прыватным сектары аг. Брольнікі, каб не толькі паглядзець, ці ў спраўным стане печы, але і нагадаць гаспадарам аб іх правільнай эксплуатацыі.

Безумоўна, у кожным населеным пункце адпаведныя службы ведаюць і тых, хто знаходзіцца пад пільным кантролем, і тых, хто павінен ухіліць парушэнні, якія былі ўказаны падчас папярэдняй праверкі. Вось такое што дзённае і комплекснае абследаванне дома ўладанняў дазваляе ўбачыць поўную карціну ўмоў, у якіх пражывае той ці іншы чалавек – пажылы, адзінокі, інвалід або дзіця.

Падчас прафілактычнага рэйду начальнік Навагрудскага РАНС Дзмітрый Максімовіч, інспектар Наталля Фасцянкова і старшыня Брольніцкага сельвыканккама Святлана Макар нагадалі пенсіянерам аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Не засталося незакранутым і пытанне абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Прадстаўнікі МНС расказалі аб тым, як правільна ўстанавіць АПА і для чаго патрэбен гэты прыбор, далі рэкамендацыі па падтрыманні жылля ў супрацьпажарным стане.

Падчас агляду жылля ў большасці жыхароў парушэнняў выяўлена не было. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік у спраўным стане, пячное ацяпленне адпавядае ўсім неабходным патрабаванням пажарнай бяспекі. Але прафілактыка ніколі не бывае лішняй.

– Асноўныя прычыны, па якіх узнікаюць пажары ў асеннезімовы перыяд: адсутнасць перадтопачнага ліста, незачыненая топка печы, перакал, расколіны ў коміне, складзіраванне каля печы гаручых матэрыялаў, адзення. У чарговы раз хочацца нагадаць: каб пазбегнуць узнікнення пажару, трэба ўтрымліваць пячное ацяпленне ў парадку згодна з нормамі і правіламі пажарнай бяспекі. Перш за усё печ павінна быць правільна складзеная і спраўная – гэта галоўнае! Пры распальванні дровы выкарыстоўваць толькі той даўжыні, якая не перавышае памеры топкі. Таксама вялікую небяспеку ўяўляе старая праводка, якая да таго ж часта ў дамах знаходзіцца пад шпалерамі. З часам ізаляцыя такіх правадоў можа прывесці да кароткага замыкання і ўзгарання памяшканняў, – адзначае Дзмітрый Сяргеевіч.

Праблема гібелі людзей на пажарах застаецца вельмі актуаль най. Да трагедыі недалёка, і лепш яе папярэ дзіць, чым пазней шкадаваць.

В. Пісар, «НЖ»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть